Завяршыўся першы этап чэмпіянату Беларусі па хакеі
Чатыры матчы заключнага тура прайшлі 28 лютага.
Цэнтральнай сустрэчай была гульня двух лідараў — “Юнацтва” і “Нёмана”, якая скончылася перамогай сталічнай каманды з лікам 2:1. Аднак гэтая перамога не мела для “Юнацтва” турнірнага значэння: “Нёман” выйшаў на першае месца датэрмінова.
Астатнія матчы прайшлі з такімі вынікамі: “Гомель” — “Металург” — 1:5, “Ліда” — “Шахцёр” — 3:5, “Віцебск” — “Брэст” — 3:4 (па булітах).
Па выніках першага этапу чэмпіянату Беларусі на 1-5 месца прэтэндуюць:
1. “Нёман” — 125 ачкоў (52 матчы)
2. “Юнацтва” — 117 (52)
3. “Гомель” — 95 (52)
4. “Металург” — 90 (52)
5. “Хімік-СКА” — 79 (52)
На 6-10 месца прэтэндуюць:
6. “Шахцёр” — 96 (52)
7. “Ліда” — 62 (52)
8. “Брэст” — 60 (52)
9. “Віцебск” — 38 (52)
10. “Магілёў” — 27 (52).
На стадыі плэй-оф (1/4 фінала) “Нёман” згуляе з “Брэстам”, “Юнацтва” — з “Лідай”, “Гомель” з “Шахцёрам”, а “Метатург” — з “Хімікам-СКА”. Клубы “Віцебск” і “Магілёў” выбылі з барацьбы за ўзнагароды. Чвэрцьфінальныя серыі пройдуць да трох перамог адной з камандаў. Матчы запланаваныя на 4,5, 8 і, калі спатрэбіцца, на 9 і 11 сакавіка.
Паўфінальныя серыі (14-25 сакавіка) і фінальная (28 сакавіка — 8 красавіка) згуляюць да чатырох перамог адной з каманд, інфармуе БЕЛТА.