Затрыманне за лампадкі каля помніка — знайшлі па адбітках пальцаў на іх
Лампадкі каля помніка / t.me/viasnanazirae
Жыхара Бабруйска Вячаслава Букаса асудзілі на адміністрацыйны арышт за дзве лампадкі (дзве жоўтыя і дзве блакітныя), якія ён запаліў і паставіў каля помніка ахвярам рэпрэсій савецкіх часоў. Як пішуць праваабаронцы, яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў і абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні".
"Злачынства" было такое "сур'ёзнае", што міліцыя правяла дактыласкапічную экспертызу. Адбіткі пальцаў мужчыны знайшлі на лампадках. А яшчэ знайшоўся сведка, які бачыў, як Букас іх запальваў каля помніка.
Вячаслаў Букас 15 сутак правёў за кратамі. Яго акцыя была праведзена 24 жніўня і была прымеркавана да Дня незалежнасці Украіны. Затрымалі і судзілі мужчыну ў верасні. Праваабронцам гісторыя стала вядомая ў кастрычніку.