Затрыманне ў мінскім метро: хлопец вёз псіхатропы ў паўлітровым слоіку
Ён купіў іх праз інтэрнэт.
На станцыі "Партызанская" мінскага метро затрымалі 23-гадовага мінчука. Міліцыя мела аператыную інфармацыю, што ён мае пры сабе псіхатропы.
Падчас агляду асабістых рэчаў у затрыманага знайшлі паўлітровы слоік, у якім ён захоўваў 25 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Курыльную сумесь мінчук купіў праз інтэрнэт. Паводле яго слоў, для асабістага спажывання, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.
Фота: Fotolia