Затрыманая выкладчыца Святлана Яскевіч
Святлана Яскевіч / facebook.com
Затрыманая выкладчыца Інстытута бізнесу БДУ Святлана Яскевіч. На відэа сілавікоў жанчына кажа, што “размяшчала ў сацсетках пратэсную сімволіку", а таксама "абмяркоўвала ў дваравых чатах магчымасць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах”.
Яскевіч — магістарка педагагічных навук, працуе ў Інстытуце бізнесу з 2006 года.