Затрыманая "онліфаншчыца" знайшлася ў Дубаі
Веб-камера, фота ілюстрацыйнае / pixabay
Онліфаншчыца з Бераставіцы, якую затрымалі за продаж інтымных фота і відэа, на волі. Яна дала інтэрв'ю аднаму з ютуб-каналаў.
Як кажа дзяўчына, затрымлівалі яе яшчэ ў маі. Цяпер яна ў Дубаі, потым ляціць у Ірландыю. Але яе крымінальная справа яшчэ ў распрацоўцы. Дзяўчына распавяла, што чалавек, які вядзе справу — яе аднакласнік.
Дзяўчына здымала інтымныя фота і відэа і прадавала іх гэта на адмысловых пляцоўках. Беларускія следчыя кваліфікавалі гэта як выраб і распаўсюд порна — у Беларусі гэта крымінальны артыкул.