Замаразкі, дождж і магчымы мокры снег прагназуюць у Беларусі на 9 траўня

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 9 траўня, у Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Зранку і ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Удзень месцамі прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні, уначы — слабы, удзень — умераны.
Уначы на большай частцы тэрыторыі зноў прагназуюцца замаразкі ад 0 да -5 градусаў, у Мінску чакаецца 1-3 градусы ніжэй за нуль. Месцамі па краіне тэрмометры будуць паказваць 1-4 градусы цяпла. Удзень чакаецца +8...+14 градусаў.
Прыкладна такое ж надвор'е захаваецца і ў наступныя дні доўгіх выходных. У суботу, 10 траўня, на большай частцы краіны чакаюецца кароткачасовы ападкі ў выглядзе дажджу, уначы — з мокрым снегам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.