Заблакаваны доступ да сайта "Беларускі партызан"
Блакаванне сайтаў працягваецца ў Беларусі
У Беларусі заблакавалі доступ да сайта "Беларускі партызан".
Пры спробе ўваходу з Беларусі з'яўляецца надпіс "Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі".
Пра прычыны свайго рашэння міністэрства рэдакцыі не паведамляла, піша выданне.
Першы раз "Беларускі партызан" блакавалі яшчэ ў 2017 годзе — тады недаступны стаў адрас belaruspartisan.org, а сайт "пераехаў" на дамен belaruspartisan.by. У панядзелак, 13 верасня, з Беларусі перастаў адкрывацца і новы адрас.