За ўдзел у пратэстах затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасці дронаў
Вадзім Чараўко / фота з старонкі Вадзіма Чараўко ў VK
ГУБАЗіК затрымаў намесніка дырэктара фірмы па вытворчасці беспілотнікаў. Відэа з ім з'явілася ў тг-канале, блізкім да сілавікоў.
На відэа мужчына кажа, што яго кампанія займаецца вытворчасцю грамадзянскіх дронаў, але ён вёў перамовы з сілавікамі наконт адаптацыі іх пад праваахоўныя і ваенныя патрэбы.
Мужчыну прымусілі прызнацца, што ён удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Таксама ён кажа, што пры ператрусе ў яго дома знайшлі марыхуану.
"Медыязона" вызначыла, што затрыманага завуць Вадзім Чараўко. Ён заснавальнік кампаній aOrion і United Vehicle Robotics.