За тры дні польскія памежнікі затрымалі 349 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі
За тры дні польскія памежнікі затрымалі 349 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі, паведамляе strazgraniczna.pl. Гэта найхутчэй былі грамадзяне Ірака і Афганістана. У самай вялікай групе налічвалася 85 чалавек. Іх затрымалі ў суботу каля Кузніцы. Затрыманыя праходзяць тэставанне на каранавірус.
Тым часам літоўскія памежнікі ўжо не затрымліваюць мігрантаў, іх адпраўляюць назад у Беларусь (за апошнія суткі — 150 чалавек).
Памежнікі Латвіі за тры дні затрымалі 160 мігрантаў на мяжы з Беларуссю. У суботу на мяжы было затрымана 39 парушальнікаў, у нядзелю — 35, а ў панядзелак — 86.
Затрыманыя мігранты / strazgraniczna.pl