За пратэсты 2020 года затрымалі мінчука
Максім Карабак / t.me/viasna96
За ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Мінску затрымалі мужчыну. Відэа з ім з'явілася ў праўладным тг-канале.
Паведамляецца, што мінчука затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Пад запіс мужчыну прымусілі сказаць, што ён "выходзіў на праезную частку, каб сфатаграфавацца".
Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", затрыманага завуць Максім Карабак.