За працу без дазволу з Польшчы высылаюць дваіх беларусаў
Беларускіх тату-майстроў высылаюць з Польшчы / pixabay.com
Польскія ўлады высылаюць дваіх беларусаў, якія працавалі без дазволу на працу. Пра гэта паведамляе памежная служба Польшчы.
34-гадовая жанчына і 33-гадовы мужчына працавалі тату-майстрамі ў тату-салоне ў Быдгашчы. Яны мелі часовы від на жыхарства і дазвол на працу. Аднак тэрмін дзеяння абодвух дакументаў скончыўся некалькі месяцаў таму.
Паводле звестак польскіх памежнікаў, без дазволу і дамоваў беларусы нелегальна працавалі больш за паўгода.