За нядзелю палякі зарэгістравалі 538 спробаў нелегальнай міграцыі праз мяжу
За нядзелю, 10 кастрычніка, польскія памежнікі спынілі 538 спробаў нелегальна перасячы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба польскага ведамства.
Былі затрыманыя восем нелегальных мігрантаў — усе з Ірака.
Акрамя таго за дапамогу нелегальным мігрантам былі затрыманыя сем замежнікаў — гэта грамадзяне Егіпта, Грузіі, Ірана, Украіны, Германіі ды двое грамадзян Расіі.