За ФК “Дынама-Брэст” гуляе японец
Гэта адзіны японскі легіянер у Чэмпіянаце Беларусі па футболе.
24 –гадовы паўабаронца Міноры Сата ужо паспеў пагуляць у клубах ЗША, Мексіки і Латвіі і сцвярджае, што беларускі чэмпіянат меньш тэхнічны, аднак у ім больш барацьбы і эмоцыяў.
Пакуль Міноры крыху замінае моўны бар’ер, ён кажа што ў Беларусі нясмачны рыс і вельмі дрэнныя сушы. А вось беларускі боршч японцу вельмі спадабаўся, прызнаўся ён у інтэрв’ю газеце “Заря”.