За аварыю з дзвюма смерцямі на Смалявіччыне пачалі крымінальную справу

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 25-гадовага кіроўцу грузавіка за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асобаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, трагічнае здарэнне адбылося зранку 12 снежня ў Смалявіцкім раёне. Паводле інфармацыі БЕЛТА, кіроўца грузавіка выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там яго аўтамабіль сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем, якім кіравала 34-гадовая жанчына. Пры аварыі кіроўца і пасажыр легкавіка загінулі на месцы. Два пасажыры грузавіка шпіталізаваныя.
Фота: onliner.by