За 10 "экстрэмісцкіх" падпісак жыхарку Лёзненскага раёна асудзілі на 10 сутак
У Беларусі працягваюць масава судзіць "экстрэмістаў" / t.me/gomeloblsud/
За 10 "экстрэмісцкіх" падпісак жыхарку Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пастанову вынес суддзя Аляксей Лапушынскі, паведамляюць праваабаронцы.
Пра тое, што жыхарка вёскі Браткова мае падпіскі на "экстрэмісцкія" інтэрнэт-рэсурсы (уключаныя ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў"), устанавілі ў сакавіку супрацоўнікі мясцовага РАУС. Яны склалі пратакол, а далей быў суд.