З-за суседства з Беларуссю: Літва просіць у Еўракамісіі больш грошай на абарону

Вільня, Літва

Вільня, Літва / pixabay.com

Літва просіць Еўракамісію выдзеліць ёй больш грошай на абарону праз пагрозу з боку Беларусі і Расіі.

"Чальцы ЕС, якія маюць агульную мяжу з Расіяй і Беларуссю, сутыкаюцца з падвышанымі пагрозамі, таму пры размеркаванні бюджэтных сродкаў ЕС неабходна надаваць асаблівую ўвагу такім краінам, як Літва", — заявіў намеснік кіраўніка літоўскага МЗС Сігітас Міткус на сустрэчы з кіраўніком Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі ў абароннай прамысловасці і космасе Ціма Песана.

Намеснік міністра таксама заклікаў ЕС павялічыць вайсковую падтрымку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.