З верасня ў Беларусі падаражэюць тры маркі цыгарэт
Жнівеньскія кошты на астатнія цыгарэты захаваюцца і ў наступным месяцы.
З верасня ў Беларусі падаражэюць тры маркі цыгарэт. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах, да 12 500 рублёў (на 11,6%) падаражэюць цыгарэты Cooper Bio-filter, да 12 100 рублёў (на 6,1%) — марка Velvet, да 12 300 рублей (на 6%) — марка Oscar.
Жнівеньскія кошты на астатнія цыгарэты захаваюцца і ў верасні.
Адзначым, што максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты ў нашай краіне ўжо чацвёрты год устанаўліваюцца штомесяц.
Фота: Fotolia