З Беларусі ў РФ адправілі яшчэ два цягнікі з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай

Маршрут руху цягнікоў / t.me/belzhd_live/
З Беларусі ў РФ адправілі яшчэ два цягнікі з расійскімі вайскоўцамі і вайсковай тэхнікай. Расіяне праходзілі навучанне на палігонах у нашай краіне. Цяпер жа найхутчэй іх чакае фронт. Як піша @belzhd_live, цягнікі выйшлі са Слоніма 28 лютага і 1 сакавіка.
Агулам за тыдзень з Беларусі да мяжы Расіі з Украінай адправілі 5 эшалонаў з расійскімі салдатамі і вайсковай тэхнікай.
Падрыхтоўка ў РБ расійскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне — яскравы прыклад удзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.