З Беларусі дэпартавалі "Локу Паці" — крымінальніка са Шры-Ланкі

"Локу Паці" выдадзены ланкійскім уладам / Adaderana.lk
З Беларусі дэпартаваны грамадзянін Шры-Ланкі, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку за саўдзел у забойстве. "Позірк" высветліў, што гэта Суджыва Руванкумара, вядомы як "Локу Паці".
Ланкійскія медыі называюць гэтага чалавека "арганізаваным злачынцам і буйным наркагандляром". Руванкумару падазраваюць у арганізацыі і фінансаванні страляніны ў Атуругірыі на Шры-Ланцы летась у ліпені. Тады на адкрыцці тату-салона былі забітыя два чалавекі.
36-гадовага крымінальніка затрымалі ў Мінску. Яго даставілі ў Шры-Ланку на борце прыватнай авіякампаніі з Дубая раніцай 4 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.