З акна "Чыжоўка-Арэны" выпала двухгадовая дзяўчынка
Праз акно спартыўна-забаўляльнага комплексу "Чыжоўка-Арэна" выпала двухгадовая дзяўчынка. Пра гэта ў каментары агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Па яго словах, здарэнне адбылося яшчэ ў нядзелю, 28 лютага. Дзяўчынка выпала на вуліцу з вышыні не менш за пяць метраў.
Цяпер дзіця знаходзіцца ў лякарні. Паводле інфармацыі лекараў, стан дзяўчынкі стабільны, і яе жыццю нічога не пагражае.
Следчыя праводзяць праверку па факце здарэння.