З 1 студзеня ў Беларусі падаражэе большасць марак цыгарэт
Пасля Новага года выдаткі курцоў павялічацца ад 1,3% да 12,5%.
З 1 студзеня ў Беларусі падаражэе большасць марак цыгарэт, выдаткі курцоў павялічацца ад 1,3% да 12,5%. Новыя цэны на тытунёвую прадукцыю апублікавала Міністэрства па падатках і зборах.
Партал tut.by нагадвае, што вытворцы цыгарэт маюць права штомесяц устанаўліваць новыя максімальныя кошты на сваю прадукцыю.
Фота: Fotolia