Юрый Чыж звольніў гендырэктара футбольнага клуба "Дынама" (Мінск)
24-гадовы Ігар Пугач адпраўлены ў адстаўку. Ён займаў гэтую пасаду са жніўня 2012 года.
Пра адстаўку Пугача паведамляе сайт FootballTop.ru.
Апошнім часам яго працу крытыкаваў старшыня назіральнага савета сталічнага клуба Юрый Чыж. Ён выказваў незадаволенасць селекцыйнай дзейнасцю "Дынама". Па словах Чыжа, гендырэктар не спраўляўся са сваімі функцыямі, а ўзровень яго працы не адпавядаў амбіцыям і фінансавым магчымасцям мінскага клуба.
Фота — footballtop.ru