"Юнацтва" ўчыніла чарговы разгром у чэмпіянаце Беларусі — 14:0

Мінскае "Юнацтва" ўчыніла чарговы разгром у чэмпіянаце Беларусі. На гэты раз камандай Міхаіла Захарава быў разгромлены "Віцебск" — 14:0 (3:0, 7:0, 4:0). Лепшым быў Максім Парфеевец, які закінуў 3 шайбы і зрабіў 2 выніковыя перадачы.
У папярэднім матчы "Юнацтва" разграміла "Хімік-СКА" — 16:0 (гл. відэа). Гэта самая буйная перамога ў гісторыі сталічнага клуба (адпаведна гэта самае буйное паражэнне ў наваполацкай каманды). Рэкорд выніковасці ўстанавіў нападаючы мінчукоў Андрэй Міхноў, на яго рахунку чатыры закінутыя шайбы і сем выніковых перадач. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены 13 гадоў таму таксама нападаючым "Юнацтва" Канстанцінам Захаравым — 3 шайбы і 6 перадач. У сённяшнім матчы у Міхнова толькі 1+3.
"Юнацтва" лідыруе ў чэмпіянаце, пасля 16 гульняў мае 45 ачкоў, закінута ўжо 111 шайбаў (па 7 шайбаў за матч)! Турнірную табліцу гл. тут.