"Юнацтва" атрымала чарговую перамогу і ўпэўнена лідыруе ў экстралізе
Хакеісты "Юнацтва" / vk.com/yunosthockey
"Юнацтва" атрымала чарговую перамогу і ўпэўнена лідыруе ў беларускай хакейнай экстралізе. У сераду быў абыграны "Хімік" — 5:0 (0:0, 2:0, 3:0)
У мінчукоў 66 ачкоў. "Нёман" адстае на 6 ачкоў. Гродзенцы выйгралі ў "Магілёва" — 4:3 (0:0, 3:2, 1:1).