Яшчэ адна няўдалая спроба абрабаваць ламбард у Мінску

Яшчэ адна няўдалая спроба абрабаваць ламбард у Мінску

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску на падставе матэрыялаў ГУБАЗіК МУС узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які падазраецца ў падрыхтоўцы разбойнага нападу на адзін з ламбардаў.

Следствам устаноўлена, што жыхар Бранскай вобласці 1971 года нараджэння ў пачатку кастрычніка распрацаваў план нападу. А таксама набыў маску, электрашокер і пнеўматычны пісталет.

Давесці злачынны намер да канца яму не дазволілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі падазраванага на ўваходзе ў ламбард. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 207 (падрыхтоўка да разбойнага нападу) Крымінальнага кодэкса, паведамляе Следчы камітэт. 

22 верасня ў Мінску ўжо была няўдалая спроба абрабаваць ламбард. Тады зламыснікам перашкодзіла касірка, якая проста не аддала ім грошы.