Яшчэ 12 беларусаў атрымалі статус палітвязняў

У Беларусі 1445 палітвязняў / t.me/viasna96
У Беларусі 1445 палітвязняў / t.me/viasna96

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".

Гэта Дзяніс Пучак, Яўген Верхаводкін, Ілона Белавус, Людміла Бажок, Яўген Фіцаў, Аляксандра Рыбчык, Наталля Юркевіч, Сяргей Кудрыцкі, Людміла Чарніга, Глеб Юр’еў, Андрэй Краснік, Дзяніс Пішчала.

Усе яны асуджаныя ці ўзятыя пад варту за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). У некаторых ёсць дадатковыя абвінавачанні — абраза Лукашэнкі, заклікі да санкцый, захоўванне нязначнай колькасці марыхуаны для асабістага спажывання.

На сёння гэты статус у Беларусі маюць 1445 чалавек. Аднак колькасць людзей, якія сядзяць за кратамі па палітычных матывах, нашмат большая. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.