Як змянілася якасць паветра праз дым, што далятаў да Беларусі з Расіі і Украіны?
У Мазырскім лясгасе сочаць за пажарамі / tkm.by
Як змянілася якасць паветра праз дым, што далятаў да Беларусі з Расіі і Украіны? Пакуль чыноўнікі маўчаць, Еўрарадыё параўнала даныя маніторынгаў Белгідрамета за 5 і 8 верасня.
Перавысіла норму колькасць цвёрдых часціц у паветры Мінска і Гомеля. Праўда, у згаданым абласным цэнтры і так было перавышэнне.
Амаль перасягнула норму колькасць часціц у Жлобіне і Бярэзінскім запаведніку. Агулам па графіку бачна, што паказчыкі за некалькі дзён заўважна выраслі.
Даныя па Лельчыцах і Ельску, дзе дым быў вельмі добра бачны, Белгідрамет ці то не збірае, ці то не публікуе.
Euroradio