Як я з дзецьмі хадзіў на Марш роўнасці ў Варшаве, і ні ў каго не падгарэла

Ці можна на Марш роўнасці браць нацыянальны сцяг? А з дзецьмі хадзіць?

Ці можна на Марш роўнасці браць нацыянальны сцяг? А з дзецьмі хадзіць? / Euroradio

14 чэрвеня ў Варшаве прайшоў Марш роўнасці. Яркая падзея, ад якой у многіх беларусаў у сацсетках пылала, як пасля ўдараў Ізраіля па ядзерных і нафтагазавых аб’ектах Ірана.

У мяне двое дзяцей: дзяўчыне-падлетку — 16 гадоў, і хлопцу — 12. І я ўзяў іх на ЛГБТ-парад.

Піша Максім Камерэр

Мая дачка — адуканавае дзіця, яна шмат чытала пра ЛГБТК+. Таму што ў Беларусі ў яе быў сябар, які знаходзіўся ў стадыі прыняцця сябе, а сям’я яго праз гэта крыху цкавала. Яна размаўляла з псіхолагам, каб разабрацца, як правільна мець зносіны з сябрам, каб не нашкодзіць яму.

Сын проста любіць футбол, і яму астатняе не вельмі цікава. Але раз лёс закінуў нас з Беларусі ў вольную краіну Польшчу, то дзе, як не тут, распавядаць дзецям, што такое правы чалавека?

І паказваць адзін са спосабаў, як за іх трэба змагацца. І чаму супольнасць людзей ЛГБТК+ увогуле змагаецца за правы, якія ёсць у іншых членаў грамадства.

Как я с детьми ходил на Марш равенства в Варшаве, и ни у кого не подгорело

Што дзеці ўбачылі на маршы?

Акрамя нацыянальных сцягоў Беларусі ў розных варыяцыях, яны ўбачылі, якія людзі бываюць розныя. Незвычайныя і звычайныя. Экстравагантныя і суперэкстравагантныя. Вясёлыя. У эйфарыі. Адным словам — вольныя і без страху.

Што яны даведаліся і зразумелі?

Што ёсць іншыя, не такія, як яны. Не такія, як мама і тата. Яны зразумелі, якія правы ёсць у мамы і таты і якіх правоў няма ў гэтых людзей. Яны зразумелі, што за правы іншых можна і трэба змагацца, што гэта і ёсць дэмакратыя.

А яшчэ яны ўбачылі, што праца паліцыі — гэта не пра пагрозу звычайнаму грамадзяніну, а пра абарону.

Как я с детьми ходил на Марш равенства в Варшаве, и ни у кого не подгорело

А я ўспомніў трагічную гісторыю геніяльнага вучонага, які апярэдзіў свой час, — Алана Т’юрынга. Які ўнёс велізарны ўклад у перамогу над фашысцкай Германіяй, і якога ў 1952 годзе асудзілі за яго гомасексуальнасць, прымусова лячылі, пасля чаго ён скончыў жыццё самагубствам.

Расказаць яе 12-гадоваму хлопцу з Беларусі пасля Марша роўнасці — мабыць, лепшая інвестыцыя ў яго адукацыю.

Чаго і вам жадаю — замест сварак у сацсетках і пагроз у бок іншых людзей, якія вам не ворагі.

Гэты тэкст-меркаванне аўтара, якое можа не супадаць (а можа і супадаць) з меркаваннем рэдакцыі Еўрарадыё. Калі вы таксама хочаце выказацца па актуальнай для Беларусі тэме — пішыце на [email protected] з пазнакай "Меркаванне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.