Як валейбаліст-чэмпіён стаў псіхолагам — відэа

Артур Удрыс

Артур Удрыс / Instagram

Пасля пераезду ў Польшчу ў 2024 годзе былы форвард валейбольнай зборнай Беларусі Артур Удрыс пачаў практыку ў псіхатэрапіі і далучыўся да ініцыятывы "Вольныя".

Свой апошні сезон ён адыграў у складзе кітайскага клуба. На рахунку Удрыса — бронзавая ўзнагарода чэмпіянату свету па валейболе сярод клубных каманд, срэбная чэмпіянату Беларусі, тытул чэмпіёна Беларусі і іншыя.

У 2020 годзе спартовец выказаў сваю грамадзянскую пазіцыю з нагоды фальсіфікацыі выбараў і падпісаў ліст з патрабаваннем спыніць гвалт і правесці паўторнае галасаванне. Пасля гэтага ён падпісаў калектыўны ліст у Федэрацыю валейбола Беларусі пра спыненне выступаў за нацыянальную зборную, пакуль не будуць задаволеныя патрабаванні народа.

Пра тое, як Артур прыйшоў у тэрапію і якія парады спартовец-тэрапеўт можа даць беларусам — глядзіце на відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.