Вызваленне палітвязняў і ніякага "Мінска 3.0" — эфір з Розай Турарбекавай

Паліталагіня Роза Турарбекава
У сераду Лукашэнка канчаткова развітаўся са сваёй кар'ерай міратворца, бо кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет заявіў, што ніякага "Мінска 3.0" не будзе.
"Мір для Украіны мусіць уключаць трывалыя гарантыі бяспекі, якія забяспечаць, што вайна не пачнецца ізноў", — сказаў Хэгсет.
Наколькі ўдарыць гэтая заява па самалюбстве беларускага кіраўніка? Пра што можа сведчыць вызваленне палітзняволеных Алены Маўшук і Андрэя Кузнечыка, якое адбылося пры ўдзеле новай адміністрацыі ЗША? Чаго чакаць ад дамоўленасцяў Трампа па Украіне?
У 15:00 па Мінску гэта ды іншае абмяркоўваем з гісторыкам, паліталагіняй Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.