Як дазнацца анлайн, да якога дня сапраўдны ваш праязны на метро

Минский метрополитен / @minskoemetro
Мінчукі цяпер змогуць успомніць, да якога дня сапраўдны іх праязны квіток. Дапаможную функцыю на свой сайт дадаў Мінскі метрапалітэн.
Для гэтага трэба зайсці ў раздзел “Звесткі пра праязны квіток” на сайце метрапалітэна.
“Ён адлюстроўвае інфармацыю пра рэсурс дадзенага квітка пасажыра, досыць у адпаведнае поле ўвесці нумар праязнога квітка Мінсктранса або метрапалітэна. Сайт правярае карэктнасць уведзеных дадзеных і падае апошнія наяўныя ў метрапалітэне звесткі пра праязны квіток”, — расказваюць у Метрапалітэне.
Калі ўведзяце ў адмысловым акенцы нумар праязнога, націсніце кнопку “Праверыць карту”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.