Як беларуская настаўніца года патрапіла ў польскую школу. Стрым з Крапіневіч

Уручэнне ўзнагароды настаўніцы года Таццяне Крапіневіч

Уручэнне ўзнагароды настаўніцы года Таццяне Крапіневіч / асабісты архіў

Настаўніца года Беларусі Таццяна Крапіневіч тэрмінова пакінула краіну праз данос Вольгі Бондаравай. Быў снежань 2024-га, з ёй — малодшая дачка, два маленькія заплечнікі і адчай.

Сёння Таццяна шырока ўсміхаецца: 1 верасня яна пачала працу настаўніцы матэматыкі ў варшаўскай сярэдняй школе. Летам яна атрымала прапанову і кінулася рабіць усё, каб зноў займацца любімай справай — вувучыла польскую і настрыфікавала дыплом. 

Першымі эмоцыямі ад новый працы Таццяна падзеліцца ў жывым эфіры Еўрарадыё, які пачнецца ў 11:20 па Мінску. А яшчэ мы пагаворым пра навінкі ў беларускіх школах — бан настаўнікаў-"экстрэмістаў", забарону карыстацца мабільнікамі і фізкультуру 3 разы на тыдзень. Далучайцеся!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.