“Я зламаю гэты рэжым”: ці падтрымаюць беларусы Сяргея Ціханоўскага — эфір

Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё

Цягам тыдня пасля свайго вызвалення Сяргей Ціханоўскі даў не адно інтэрв’ю замежным СМІ і шэраг кароткіх каментароў беларускім медыя, а таксама паспеў паўдзельнічаць у двух вялікіх мітынгах — у Варшаве і ў Вільне. На абодвух нядаўні вязень лукашэнкаўскага рэжыму ўпэўнена заявіў, што ён абавязкова гэты рэжым зламае. І хоць ніяк не патлумачыў, якім чынам ён гэта рабіць збіраецца, але папрасіў у беларусаў, каб яны яму давяралі і даверыліся. Актыўнасць Ціханоўскага раз’юшыла прапагадыстаў і абудзіла ботаў на іх фермах…

Як беларуская супольнасць рэагуе на заявы і заклікі Ціханоўскага і ці здолее ён яшчэ раз атрымаць ад беларусаў крэдыт даверу? Стала вызваленне Ціханоўскага доказам таго, што санкцыі працуюць, ці наадварот? Ці варта чакаць працягу дыялогу паміж Вашынгтонам і Мінскам, а таксама антылукашэнкаўскай змовы ў асяродку сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк" Аляксандр Класкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.