Вызвалілі палітвязняў Сяргея Міраеўскага і Аляксандра Касценку
У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі / novychas.online
Вызвалілі палітвязняў Сяргея Міраеўскага і Аляксандра Касценку. Яны цалкам адбылі тэрміны, паведамляюць праваабаронцы.
Міраеўскі — жыхар Светлагорска. За ўдзел у пратэстах у снежні 2020-га суд Светлагорскага раёна прызнаў яго вінаватым і пакараў 2,5 года "хіміі". З сакавіка 2021 года палітвязень адбываў тэрмін у магілёўскай ПУАТ-43.
Касценку, за ўдзел у пратэстах 2020-га, у траўні 2022 года суд Жлобінскага раёна прызначыў 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3.
У Беларусі налічваецца амаль паўтары тысячы палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі.
Сяргей Міраеўскі / spring96.org