Вызвалены журналіст Ягор Камароўскі
Вызвалены журналіст Ягор Камароўскі / Deutsche Welle
Беларускі відэааператар Ягор Камароўскі, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle, выйшаў на свабоду, паведамляе DW.
Журналіст адбываў адміністрацыйны арышт па абвінавачанні ў "хуліганстве" ў ізалятары на Акрэсціна.
Што паслужыла прычынай арышту, блізкім Камароўскага і яго адвакату невядома.
Як паведамляла Еўрарадыё, падчас арышту ў кватэры Камароўскага ў Мінску прайшоў ператрус па крымінальнай справе. Па словах бацькі Ягора, у пастанове аб ператрусе былі пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэксу "Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці" і "Акт тэрарызму". У журналіста канфіскавалі ўсю тэхніку і пасведчанне пазаштатнага супрацоўніка DW.