Вызвалены палітвязень Павел Юхневіч

Павел Юхневіч / facebook.com
Вызвалены палітвязень Павел Юхневіч. Ён знаходзіўся за кратамі з верасня 2020 года. У верасні 2021-га ў Магілёве быў асуджаны на 5 гадоў калоніі за "ўдзел у масавых беспарадках" (на тым судзе судзілі і палітвязня Паўла Севярынца) і цалкам адбыў тэрмін. Вызваліўся з калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне.
Юхневіч быў у арганізацыях "Малады фронт" і "Зубр", працаваў у прыватным бізнесе. Быў сябрам "Еўрапейскай Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.