Вызваленая палітзняволеная Кацярына Батура

Кацярына Батура / spring96.org
15 верасня была вызваленая палітзняволеная Кацярына Батура. Яна знаходзілася за кратамі з красавіка мінулага года, была асуджаная на 1 год і 6 месяцаў "хіміі" за "абразу Лукашэнкі" (яе пабачылі ў відэазвароце, змешчаным у сацсетках). З 1 жніўня 2022 года Батура адбывала пакаранне ў ПУАТ №25 у Гродне. Беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Кацярына Батура цалкам адбыла тэрмін.
У Беларусі на сённяшні дзень больш за паўтары тысячы палітвязняў, прызнаных праваабаронцамі. Насамрэч іх можа быць значна больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.