Выйшла чарговая кніга беларускамоўнага "Гары Потэра"
Гэта чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джоан Роўлінг / t.me/newknihauka/
Выйшла чарговая кніга беларускамоўнага "Гары Потэра". Гэта "Гары Потэр і Келіх агню", чацвёртая кніга са знакамітай серыі Джоан Роўлінг. Як і анансавала выдавецтва "Янушкевіч", продаж пачнецца 8 лютага.
"Сёння мы разгрузілі 7 тон кніг, — піша выдавецтва. — ...Мы ганарымся тым, што дзякуючы нам кнігі пра Гары Потэра — гэта рэальнасць".
Пераклад з англійскай мовы выканала Алена Пятровіч. У кнізе 712 старонак. Выдавецтва абяцала, што "будуць дадрукаваныя ў цвёрдай вокладцы і тры папярэднія кнігі серыі". І сваё слова стрымала.
facebook.com/andrej.januskevic/
t.me/newknihauka/