Выйшаў навучальны дапаможнік "Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага"
Раней ён з’явіўся на рэсурсе Kamunikat / De facto. Беларуская навука
На паперы выйшла выданне Аляксандра Краўцэвіча "Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага", паведамляе канал “De facto. Беларуская навука”. Яно мае аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выкладчыкаў ВНУ, а таксама самастойнае вывучэнне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Дапаможнік створаны на аснове манаграфій аўтара "Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага" і "Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377 г.".
Раней навучальны дапаможнік з’явіўся ў сеціве ў электронным выглядзе.