Выйшаў дакументальны фільм пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага
Сяргей Ціханоўскі / Euroradio
Выйшаў дакументальны фільм пра палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Аўтары (тэлеканал "Настоящее время. Док") спрабавалі высветліць, чаму рэжым Лукашэнкі яго так баіцца. Блогер знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020 года. Ён асуджаны на 19 гадоў і 6 месяцаў зняволення. Ужо працяглы час з ім няма сувязі.
У фільме робіцца спроба разабрацца, якое месца Ціханоўскі займае як у грамадскай свядомасці беларусаў. Ён паспеў аб'ехаць нямала гарадоў у нашай краіне, у сваіх стрымах даваў магчымасць людзям выказацца, расказаць пра мясцовыя праблемы, якія не вырашалі ўлады.