Выступ Таццяны Севярынец, які не прагучаў ў польскім Сейме
Таццяна Севярынец, маці зняволенага у СІЗА КДБ Паўла Севярынца, звярнулася да незалежных сродкаў масавай інфармацыі.
Таццяна Севярынец, маці зняволенага у СІЗА КДБ Паўла Севярынца, звярнулася да незалежных сродкаў масавай інфармацыі, каб распаўсюдзіць падрыхтаваны для выступу ў польскім парламенце ў Варшаве тэкст прамовы пра сітуацыю ў Беларусі.
Нагадаем, Севярынец не дазволілі выехаць у Польшчу супрацоўнікі КДБ, якія забралі яе на допыт і адабралі пашпарт.
У сваім выступе Таццяна Севярынец мелася сказаць наступнае:
"Паважанае спадарства! Ужо 16 гадоў, як Беларусь ператворана ў паліцэйскую дзяржаву з дыктатарскім рэжымам.
Ні адзін з нас ні ў чым ня можа быць упэўнены. Да кожнага з нас у кожную хвіліну могуць прыйсці з ператрусам ці позвай на допыт, схапіць на вуліцы і закінуць у "аўтазак", не гледзячы ні на стан здароўя, ні на асабістыя планы, ні на дзяцей, ні на ўзрост.
Менавіта такім чынам мой сын, Севярынец Павал Канстанцінавіч, у ноч на 20.12.2010 апынуўся за каратамі СІЗА КДБ – самай страшнай турмы ў Беларусі. Ён быў затрыманы пасля мірнай акцыі на плошчы Незалежнасці, на якой беларускі народ імкнуўся выказаць сваё стаўленне да адбыўшыхся прэзідэнцкіх выбараў.
Сведчу перад міжнароднай супольнасцю, што ўсе звесткі, якія распаўсюджваюцца з афіцыйных сродкаў інфармацыі пра добрыя ўмовы ўтрымання зняволеных грамадзянаў, у тым ліку і майго сына, не адпавядаюць рэчаіснасці. Лісты ні да іх, ні ад іх не даходзяць, адвакаты не маюць магчымасці з імі сустракацца, беспадстаўна абмяжоўваецца пералік прадуктаў харчавання, дазволеных для перадачаў, не дазваляюцца сустрэчы з роднымі.
Падобным чынам і я была затрымана за гадзіну да адыходу цягніка ў Варшаву, дзе меркавала ўзяць удзел у паседжанні польскага Сейму з выступам аб сапраўдным становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. 12.01.2011 па віне невядомых, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ, і следчага Санько Івана Іванавіча, які перавысіў свае паўнамоцтвы, я спазнілася на цягнік "Мінск-Варшава", страціла грошы за квіткі, атрымала маральную шкоду. Апрача гэтага, невядомы супрацоўнік КДБ, які суправаджаў мяне па калідорах гэтага ведамства, скраў мой пашпарт. Было зроблена ўсё, каб не дапусціць свабоднага выступу свабоднай грамадзянкі ў свабоднай краіне!
Заклікаю міжнародную супольнасьць зрабіць усе магчымыя захады для таго, каб сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі змянілася, і адпавядала міжнародным стандартам дэмакратычнага грамадства!"