Выбух на палігоне ў Чэхіі не быў дыверсіяй, гэта няшчасны выпадак
Палігон у Чэхіі / ct24.ceskatelevize.cz
Выбух на палігоне ў Чэхіі не быў дыверсіяй, гэта няшчасны выпадак, заявілі ўлады гэтай краіны, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Міністарка абароны Чэхіі Яна Чарнахова кажа, што выбух на палігоне Лібава адбыўся падчас планавай піратэхнічнай трэніроўкі. Адзін чэшскі вайсковец загінуў, яшчэ восем чалавек былі параненыя (сем вайскоўцаў і адзін грамадзянскі супрацоўнік палігона).
Чарнахова падкрэсліла, што здарэнне было "трагічнай выпадковасцю, якая не мае ніякага дачынення да міжнароднай сітуацыі".
На згаданым палігоне праходзяць навучанне ўкраінскія вайскоўцы.