Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі і назвалі тэрарыстам

Алег Слабуха

Алег Слабуха / фота з яго акаўнту ў Інстаграме

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд вясельнаму фатографу Алегу Слабуху. Яго судзілі па трох палітычных артыкулах — "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК), "абраза Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі" (ч. 3 арт. 361 КК), піша "Наша Ніва".

Мужчыну пагражала да 12 гадоў калоніі. Аднак сутнасць абвінавачання і вынесены прысуд невядомыя — вядома толькі, што яго ўжо адправілі ў калонію. А нядаўна яшчэ і ўнеслі ў спісы "экстрэмістаў" і "тэрарыстаў".

Алегу Слабуху 38 гадоў, ён мінчук, інжынер паводле адукацыі. Любіць падарожнічаць і актыўна адпачываць.

Больш за 10 гадоў Алег займаецца відэаграфіяй. У 2015‑м ён адкрыў ІП і працуе на сябе —спецыялізуецца пераважна на вясельнай і сямейнай фатаграфіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.