Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Ігару Карнею
Ігар Карней / ctv.by
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Ігару Карнею. Ён правядзе ў зняволенні 3 гады.
Журналіста затрымалі 17 ліпеня 2023 года. У яго доме прайшоў ператрус.
Спярша Карнея арыштавалі на 10 сутак — нібыта за падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы. За гэты час на яго пачалі крымінальную справу, і на волю ён не выйшаў.