Вярхоўны суд: Мінскіх суддзяў звольнілі за “непрацэсуальныя зносіны”
Гэтыя зносіны з удзельнікамі судовых працэсаў уплывалі на прыняцце рашэнняў на карысць таго ці іншага боку.
Вярхоўны суд Беларусі пракаментаваў вызваленне ад пасадаў чатырох суддзяў эканамічнага суда сталіцы. Былі звольненыя старшыня і суддзя Ігар Ждановіч, яго намеснік Сяргей Кулакоўскі, а таксама двое суддзяў — Алег Клюйко і Андрэй Рыбалкін.
Паводле афіцыйнага каментара Вярхоўнага суда, іх вызвалілі ад займанай пасады “ў сувязі са здзяйсненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе”. Факты такіх дзеянняў выявіла праверка. У прыватнасці, пацвердзілася зносіны па-за судовым працэсам з прадстаўнікамі бакоў. Пасля такіх зносінаў суддзі выносілі рашэнні на карысці таго ці іншага ўдзельніка разбіральніцтва.
Кваліфікацыйныя калегіі суддзяў вынеслі рашэнні пра немагчымасць далейшага знаходжання на займаных пасадах.
Фота: court.by