ЗША рыхтуюцца атакаваць цэлі ў Венесуэле

Венесуэла / Reuters
ЗША рыхтуюцца атакаваць цэлі ў Венесуэле. Гаворка ідзе пра ўдары па аб'ектах наркакартэляў. Пра гэта са спасылкай на чатыры неназваныя крыніцы паведамляе тэлеканал NBC News.
У паведамленні вядзецца, што сярод крыніц інфармацыі — два амерыканскіх чыноўніка, і сцвярджаецца, што атакі, якія патэнцыйна ўключаюць удары беспілотнікаў па наркагандлярах і наркалабараторыях, могуць адбыцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў. Аднак Дональд Трамп пакуль што не ўхваліў ніводны з планаў.
Падобныя планы могуць азначаць эскалацыю, пасля таго як у выніку ўдараў амерыканскіх вайскоўцаў было знішчана сама меней тры невялікія караблі ля ўзбярэжжа Венесуэлы. Усе людзі, якія знаходзіліся на борце, імаверна, загінулі.
Трамп сцвярджаў, што караблі перавозілі наркотыкі, прызначаныя для ЗША. Аднак эксперты крытыкуюць гэтыя напады, называючы іх незаконным злоўжываннем уладай, аналагічным пазасудовым пакаранням смерцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.