Сірыя выдала завочны ордар на арышт Башара Асада

Башар Асад / EPA
Сёння няўдалы дзень у сяброў Лукашэнкі. ЗША рыхтуюць удар па Венесуэле, а Сірыя выдала завочны ордар на арышт Башара Асада.
Рашэнне дае Інтэрпалу магчымасць прымяняць міжнародныя меры: праваахоўнікі абавязаныя будуць затрымаць сірыйскага экс-прэзідэнта, дзе б ён ні знаходзіўся, і перадаць пад варту. Для рэалізацыі ордара таксама могуць быць прыцягнутыя ўзброеныя сілы.
Як паведамляе агенцтва Sana, абвінавачанні ў адрас Асада звязаныя з падзеямі ў Дараа 23 лістапада 2011 года. Тады ў горадзе адбываліся сутыкненні паміж супернікамі рэжыму і сілавікамі. Экс-прэзідэнта Сірыі абвінавачваюць у наўмысным забойстве, катаваннях, якія прывялі да смерці, і незаконным пазбаўленні волі.
Рэжым Асада ў Сірыі быў скінуты ў канцы 2024 года, пасля чаго той з сям'ёй збег у Расію.
"Вітаем ордар на арышт былога прэзідэнта Башара Асада, выдадзены Сірыяй, і падтрымліваем усе намаганні па яго прыцягненні да адказнасці. Са снежня мінулага года ён хаваецца ў Маскве разам з былымі ўкраінскімі і іншымі крымінальнымі лідарамі, — каментуе падзею прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. — Паказальна, што самыя вядомыя забойцы і злачынцы свету хаваюцца ад правасуддзя ў сталіцы беспакаранасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.