ChatGPT дапамог амерыканцы выйграць у латарэю
Амерыканка выйграла ў латарэю, выкарыстаўшы ЧатГПТ / The New York Post
Жыхарка Вірджыніі Кэры Эдвардс выйграла ў латарэі Powerball дзякуючы лічбам, якія ёй падказаў штучны інтэлект. Пра гэты выпадак піша The New York Post.
Эдвардс апісала чат-боту правілы латарэі і выкарыстоўвала яго як генератар выпадковых лічбаў. Ужо праз некалькі дзён жанчына даведалася, што ён падказаў выйгрышную камбінацыю: чатыры з пяці асноўных лічбаў і нумар Powerball, які павялічыў прыз з першапачатковых $50 тысяч да $150 тысяч.
Выйгрыш Кэры плануе ахвяраваць на дабрачыннасць.