Вялікабрытанію прызналі цэнтрам нарказалежнасці ў Еўропе

Даследчыкі крытыкуюць брытанскі ўрад за няздольнасць адэкватна адказаць на пагаршэнне сітуацыі, якая, па іх словах, вядзе да сацыяльнага крызісу.



Згодна са справаздачай, у Брытаніі адзін з найбольш высокіх узроўняў залежнасці ад апіятаў, у прыватнасці гераіну. Даследчыкі таксама называюць Брытанію цэнтрам новых сінтэтычных наркотыкаў, якія на сёння легальна прадаюцца ў інтэрнэце.


Апроч таго, у Англіі за апошнія дзесяць гадоў падвоілася колькасць паступаючых у лякарні з праблемамі, звязанымі з ужываннем алкаголю, перадае ВВС.