ВУП Беларусі за 2023 год вырас на 3,9%
ВУП Беларуси вырас за год / Еўрарадыё
Па выніках 2023 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі склаў 216,1 мільярда рублёў у бягучых цэнах. У супастаўных цэнах ён павялічыўся на 3,9%, паведамляе Белстат.
Індэкс-дэфлятар склаў 107,3%.
На пачатку года ВУП Беларусі зніжаўся, і эксперты ЕБРР меркавалі, што па выніках года ён можа скараціцца на 1%.
Але ў выніку тэмпы росту ВУП сталі нават большымі, чым меркавалі ў прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджанага ўказам Лукашэнкі: улады закладалі гадавы рост ВУП у 3,8%. Дарэчы, такі ж тэмп росту прагназуецца і ў 2024 годзе.